Праект Творчага саюза (Беларускае грамадскае аб'яднанне фатографаў).
Для чаго ствараўся саюз?
У чым сэнс з'яднання фатографаў, дзе кожны – індывідуальнасць, творчая асоба з наборам уласных пераваг,
выбарам стылю, тэхналогіі, профільнай арыентацыі?
Мы ўсе розныя, але існуе поле агульнай цікавасці, поле камунікавання і абмеркавання, вырашэння агульных праблем.
Сэнс у нашым адрозненні, у разнастайнасці думак і паглядаў.
Ідэя праекта – візуальна падаць саюз у выглядзе агульнай інтэрактыўнай інсталяцыі (сцяна),
а таксама кожнага фатографа ў прыватнасці (сайт).
Для рэалізацыі праекта кожнаму сябру саюза было прапанавана адабраць 5 лепшых фатаграфій з асабістага архіва.
Сабраныя на сцяне фатаграфіі перамяшаны і ананімныя, але кожная выява з'яўляецца спасылкай на персанальную старонку фатографа.
07.09 — 05.10.2017
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
пр. Незалежнасцi, 37а
12:00 – 22:00, штодня
|